+375 (17) 203-08-72
ВТ-ВС с 10:00 до 19:00

Рэчы паміж жыццём і смерцю

“Рэчы паміж жыццём і смерцю” Міжнародны выставачны праект
 
 
“Міжнародная культурная спадчына не мае межаў, яна нагадвае аб нашых агульных штодзённых патрэбах і неабходнасцях”. Пад гэтым лозунгам распачаўся маштабны беларуска-шведскі праект – выстава “Рэчы паміж жыццём і смерцю” з Музея Арміі (Стакгольм, Швецыя), ініцыятарам якога ў нашай краіне выступіў Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь.
   Выстава “Рэчы паміж жыццём і смерцю” прэзентавалася ў Швецыі ў 2010 г., яна ўзнагароджана Залатой прэміяй і названа самай эстэтычнай выставай года. З ёй таксама азнаёміліся ў Нарвегіі, Бельгіі, Польшчы.
   Пачынаючы з 2014 г. выстава з поспехам экспануецца ў Беларусі: у Гродне, Мінску, Гомелі. З 2 студзеня яна пачала сваю працу ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (2.12.2014 – 25.01.2015 гг.). Пазней ініцыятыву перахопіць Брэст.
   Выстава “Рэчы паміж жыццём і смерцю” складаецца з тысячы дробных прадметаў, неабходных для выжывання ў акопах. Што толькі не захоўвалі кішэні і ранцы амерыканскіх, нямецкіх, японскіх, рускіх і іншых салдат: фотаздымкі родных, лыжкі, карты для гульні, прылады для галення, музычныя інструменты, лекі, вайсковы рыштунак самых розных краін і войнаў ХХ ст. Гэтыя рэчы сімвалізуюць розніцу паміж жыццём і смерцю, а таксама тое, што і на вайне ёсць будні, падчас якіх салдат гатуе, бавіць час, сумуе, жартуе, мыецца, паліць. Аднак і на гэтых рэчах пакідае свoй адбітак вайна.
Открытая научно-практическая конференция 3 декабря 2014
Лучшие представители учащейся и работающей молодежи столицы в музее 5 декабря 2014