+375 (17) 203-08-72
ВТ-ВС с 10:00 до 18:00

24 июня состоится открытие выставочного проекта "Шчаслівых перамог, свабодны мой народзе!"

24 чэрвеня ў 15 у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставачнага праекта “Шчаслівых перамог, свабодны мой народзе!”. Выстава прымеркавана да 140‑годдзя Янкі Купалы і Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Унікальныя рарытэты са збораў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы і Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны прадстаўляюць жыццёвы и творчы шлях першага народнага паэта Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны – неад’емную часцінку агульнага лёсу народа нашай краіны.

У сваёй творчасці Янка Купала адстойваў мір, выкрываючы бязлітасную крывавую сутнасць вайны. Паэт шчыра спадзяваўся, што страшны ваенны пажар Першай сусветнай не будзе мець паўтарэння. Што старыя акопы, якія пакінула вайна на беларускай зямлі, чакае спакойны сон. Балючым ударам у сэрца стала для Купалы хвіліна, калі вораг ізноў прыйшоў на яго родную зямлю. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны ён быў трыбунам, прарокам, чыё слова падтрымлівала абаронцаў нашай Бацькаўшчыны, вяло ў бой. Вершы і публіцыстыка Янкі Купалы сталі магутнай зброяй у змаганні.

“Беларусь – не географическое понятие, Беларусь – это мир, это идея, это наследие наших отцов, и от того, что кровавый тяжёлый немецкий сапог прошёл по земле наших дедов, Беларусь не перестала существовать, белорусский народ не скорился!” – пісаў першы народны паэт Беларусі.

Ён верыў у нашу перамогу і марыў аб хуткім вяртанні на радзіму, калі раптоўная смерць перарвала яго жыццёвы шлях 28 чэрвеня 1942 года. Але словы Купалы нязгасным полымем працягвалі гарэць у сэрцах абаронцаў нашай зямлі, у сэрцах тых, хто адрадзіў з попелу нашы гарады і вёскі, у сэрцах іх нашчадкаў.

На выставе будуць прадстаўлены творы мастакоў, асабістыя рэчы Янкі Купалы, аўтографы вершаў і публіцыстыкі часоў Вялікай Айчыннай вайны, а дакументы і фотаздымкі ўзновяць хроніку жыцця паэта. Галерэя партрэтаў беларускіх партызан з фондаў Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны пазнаёміць з людзьмі, чыя мужнасць натхняла Янку Купалу на стварэнне свайго знакамітага верша “Беларускім партызанам”.

Выстава будзе працаваць да 25 ліпеня.


Роль Пинской речной военной флотилии в обороне Пинска в конце июня – начале июля 1941 года 10 июня 2022
Тематическое мероприятие "Начало..." 16 июня 2022