Menu

A+ A A-

Як звяздоўцы праходзілі тэматычны квэст

  • Просмотров: 44


  • 29.08.2017 00:52
     Векавы юбілей газета "Звязда" адсвяткавала некалькі тыдняў таму. А мы па-ранейшаму працягваем прымаць віншаванні. У якасці падарунка калектыву газеты "Звязда" Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны распрацаваў тэматычны квэст.

     Дзве каманды, створаныя з творчых работнікаў нашага калектыву, праходзілі заданне за заданнем – гэтым самым паказваючы, наколькі мы самі ведаем гісторыю сваёй газеты. Акрамя таго, аўтары квэсту – навуковыя супрацоўнікі музея Ірына Захаро і Кацярына Навіцкая – падрыхтавалі для дасведчаных "звяздоўцаў" і пытанні па экспазіцыі. Такім чынам, у тых, хто дагэтуль не быў у адноўленым музеі, з'явілася магчымасць пазнаёміцца з ім акурат падчас гульні.
 
 




     Пасля таго, як квэст быў паспяхова пройдзены (каманды набралі аднолькавую колькасць балаў, таму перамогу падзялілі пароўну), супрацоўнікі музея прапанавалі "звяздоўцам" запоўніць нумар газеты, які акурат выйшаў 75 гадоў таму. Вядома, той жнівеньскі нумар падпольнай "Звязды" паўтарыць ім не ўдалося. Але было што сказаць і сучаснаму пакаленню журналістаў, якія ашчадна захоўваюць памяць пра сваіх папярэднікаў.
 









































 
 
     Дарэчы, паўдзельнічаць у квэсце цяпер змогуць усе жадаючыя. Для гэтага патрэбна сабраць дзве каманды, набыць квіток кожнаму ўдзельніку ў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама замовіць квэст па тэлефоне (017) 287 18 31.

Вераніка КАНЮТА