Menu

Super User

З Новым годам!


Прыміце самыя шчырыя віншаванні з надыходзячым 2019 годам і Калядамi! Гэтыя святы яднаюць усіх нас. Азіраючыся назад, асэнсоўваем, да якой важнай справы маем дачыненне: захаванне гістарычнай памяці нашага народа. Калектыў Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны актыўна спрыяе таму, каб, памятаючы аб вайне, мы бераглі мір. Гэта тое надзвычай важнае, што вельмі патрэбна ў новым годзе, заўсёды і ўсім!

У будучыню звяртаем свае позіркі з добрай надзеяй - марым і спадзяемся на ажыццяўленне ўсіх планаў.

Няхай у новым годзе радасна і шчасліва будзе вам і тым, хто крочыць побач з вамі, дапамагае і падтрымлівае ў любых пачынаннях – вашым родным, блізкім, любімым людзям. Здароўя вам, аптымізму і добрага настрою!

Временная экспозиция «Святкуем юбілеі: старонкі мінулага»


20 декабря в 15.00 состоялось открытие временной экспозиции «Святкуем юбілеі: старонкі мінулага», которая посвящена 100-летию образования Белорусской Советской Социалистической Республики.

На временной экспозиции отражены события, которые были связаны с празднованием самого торжества в разные юбилейные годы. Посредством музейных предметов и экспозиционных материалов посетители смогут увидеть, как отмечали юбилей, какие мероприятия проходили в эти дни, ознакомиться с содержанием газет и стенной печати, посвящённой этой теме.

 Основной материал, представленный на временной экспозиции, относится к празднованию 25-летия и 30-летия образования БССР. 1944, 1949 юбилейные годы были практически самыми тяжёлыми в истории празднования образования БССР. В январе 1944 г. Беларусь была только частично освобождена от немецко-фашистских захватчиков. В январе 1949 г. ещё не успела оправиться от последствий войны. Также частично экспанируются и другие материалы, связанные с празднованием 40-летия, 50-летия и 60-летия БССР, которые хранятся в фондах Белорусского государственного музея истории Великой Отечественной войны.

На временной экспозиции впервые представлены музейные предметы, положившие начало формированию в музее коллекции декоративно-прикладного искусства. В январе 1949г. в Большом театре оперы и балета, состоялась выставка юбилейных подарков, преподнесённых правительству Белорусской ССР делегациями союзных республик бывшего Советского Союза, часть из которых была передана в музей, в том числе: РСФСР, Армянской ССР, Азербайджанской ССР, Литовской ССР, Латвийской ССР, Узбекской ССР, Украинская ССР по случаю празднования 30-летия образования БССР. Среди них поздравительные адреса, представляющие собой настоящее произведение искусства.

Работа экспозиции продлится до 19 января 2019 г.

Посещение – по входному билету в музей.

Куратор экспозиции – Анна Васильевна Галинская (+375 17 203 05 27).

 
   
   

О работе музея в декабре 2018 года


Уважаемые посетители! 


Обращаем ваше внимание, что в декабре 2018 года музей работает в следующем режиме: 

24-25 декабря - выходной 

31 декабря, 1 января - выходной 

Администрация

Адкрыццё часовай экспазіцыі «Мы ідзем да цябе, Беларусь!»


23 лістапада 2018 г.у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбылося адкрыццё часовай экспазіцыі «Мы ідзем да цябе, Беларусь!», прымеркаванай да 75-годдзя пачатку вызвалення Беларусі.

Вызваленне Беларусі – гэта значная старонка ў гісторыі нашай дзяржавы. Часовая экспазіцыя «Мы ідзем да цябе, Беларусь!» з’яўляецца данінай памяці ветэранам, усяму ваеннаму пакаленню і адначасова – зваротам да моладзі, да нашчадкаў вызваліцеляў.

У верасні 1943 – лютым 1944 гг. ішлі цяжкія і напружаныя баі ва ўсходніх раёнах нашай краіны. Войскі наступалі восеньскім бездарожжам, у складаных умовах лясіста-балоцістай мясцовасці, фарсіравалі шматлікія водныя перашкоды. У гэты пачатковы перыяд здолелі вызваліць 1/5 частку краіны: 36 раённых і 2 абласных цэнтры Беларусі (Гомель і Мазыр).

Экспанаты з розных фондавых калекцый музея (жывапіс, графіка, ваенная амуніцыя і атрыбутыка, адзенне, лістоўкі, дакументы і фотадакументы) ствараюць вобраз воіна-вызваліцеля, дапамагаюць убачыць чалавека на вайне, уявіць тых байцоў і камандзіраў, якія 75 гадоў таму пачалі цяжкі шлях да поўнага вызвалення Беларусі.

У першай частцы залы галоўным з’яўляецца вобраз воіна-вызваліцеля, які прадстаўлены ў жывапісных палотнах і графічных работах з фондаў музея: “Прыйшла Чырвоная Армія” мастака К.І. Максімцава, “Салдат” мастака В.В. Палтаўца, “Пераправа”, мастака А.М. Дзямарына, “Атака адбіта” мастака П.С. Вазнюка, “Апошні снарад” мастака М.А. Карпука, “Салют паўшаму герою” мастака Я.Я. Красоўскага; у серыі малюнкаў воінаў 1-га Беларускага фронту А.І. Глухава, С.М. Шоміна і інш. Вобраз вызваліцеля падтрымліваецца найбольш ўласцівымі яму прадметамі: зброя, салдацкі шынель, гімнасцёрка, галіфэ, каска, пілотка, сідар, кацялок, біклага, лыжка і г.д.

У другой частцы экспазіцыі кампазіцыйным цэнтрам з’яўляецца інсталяцыя “дом беларуса”. Менавіта гэты “дом”, які ўвасабляе ў сабе ўсю краіну, прыйшлі вызваліць ад акупантаў савецкія воіны.

Кожны метр беларускай зямлі быў адваяваны вялікай кроўю. Фотаздымкі з фондаў музея адлюстроўваюць пахаванне воінаў, ускладанне кветак да брацкіх магіл і г.д.

Сімвалічна, што ў юбілейны для нашай краіны перыяд 2018 – 2019 гг., на мерапрыемстве адбылася перадача музею ў дар ад Кітайскай Народнай Рэспублікі аўтамабіля МАЗ. Дзякуючы гэтаму падарунку, перасоўная экспазіцыя музея, прысвечаная вызваленню Беларусі, набудзе яшчэ большую мабільнасць.

Экспазіцыя прадоўжыцца да 27 студзеня 2019 г.