Збор сродкаў для стварэння помніка Змітраку Бядуле
10 июня 2021
1142
У 2021 годзе адзначаецца 135-годдзе са дня нараджэння і 80-годдзе са дня смерці вядомага беларускага пісьменніка Змітрака Бядулі.
У лістападзе 2020 года адбылася значная падзея ў культурным, духоўным і грамадскім жыцці нашай краіны - перапахаванне парэшткаў Самуіла Яфімавіча (Змітрака Бядулі) на Усходніх могілках у г. Мінску. З мэтай увекавечвання памяці аб знакамітых дзеячы беларускай літаратуры распачата праца па зборы сродкаў для стварэння помніка на месцы пахавання.
У гэтых мэтах установа "Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры" адкрыла дабрачынны рахунак для збору сродкаў на стварэнне надмагільнага помніка Змітраку Бядулі.
Прапануем усім жадаючым зрабіць унёсак ва ўшанаванне памяці выбітнага беларусскага пісьменніка.Разліковы рахунак у беларускіх рублях:BY15AKBB36429000005530000000у ААТ "ААБ Беларусбанк"БІК: АКBBBY2XУНП: 190269032