Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу
25 мая 2016
510
У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу і даследчых работворчых т навучэнцаў «Святыні Беларусі: пакуты і перамогі».
Ужо больш за восем год Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірылы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта праводзіць конкурсы для школьнікаў, якія даюць магчымасць праявіць уласную творчую і даследчую ініцыятыву. У гэтым годзе ў арганізацыі конкурсу да Інстытута тэалогіі і Сінадальнага паломніцкага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы далучыўся Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Галоўныя задачы конкурсу, якія вызначылі арганізатары, – падтрымка таленавітай моладзі, развіццё і актывізацыя гістарычнай свядомасці і літаратурнай дзейнасці навучэнцаў ў галіне краязнаўства і айчыннай гісторыі, папулярызацыя ведаў аб хрысціянскіх святынях Беларусі і, у рэшце, выхаванне ў удзельнікаў адказнага стаўлення да гісторыі і духоўнай культуры сваёй краіны.
Конкурс складаўся з дзвюх частак – творчай (літаратурнай) і даследчай (краязнаўчай). Канкурсанты маглі выканаць работы ў наступных намінацыях: “Святыні Беларусі і гісторыя маёй сям’і”, Хрысціянскія каштоўнасці і каштоўнасці патрыятызму”, “Хрысціяне у Другой сусветнай вайне”, “Ацэнка вайны ў хрысціянскім багаслоўі”, “Царква ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны”, “Духоўны подзвіг маёй сям’і ў гады Вялікай Айчыннай вайны”, “Хрысціянскі подзвіг любві і вернасці ў ваенны час”, “Мой храм і яго гісторыя”. Апошняя намінацыя аказалася найбольш папулярнай: было даслана больш за 50 работ.
У конкурсе прымалі ўдзел навучэнцы устаноў сярэдняй, сярэдняй прафесійнай і дадатковай адукацыі з усёй Беларусі. Дыпламанты 1-й ступені – навучэнцы з Крычава, Лагойска, Полацка, Ельска, Копыля, Іванава, Гарадзечна.
На падвядзенне вынікаў конкурсу былі запрошаны дыпламанты 1-й і 2-й ступені і іх кіраўнікі-настаўнікі (каля 140 чалавек). Канкурсанты і педагогі азнаёміліся з экспазіцыяй музея, а пасля экскурсій адбылася цырымонія ўзнагароджання. З вітальным словам да гасцей звярнуўся дырэктар музея Мікалай Вітальевіч Скобелеў, які ўручыў спецыяльныя ўзнагароды ад музея. А дыпломамі 1-й і 2-й ступені узнагародзіла пераможцаў прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ Ірына Пятроўна Латушка.
Цырымонія скончылася памятным фотаздымкам дыпламантаў, настаўнікаў, арганізатараў конкурсу ў Зале Перамогі.












