+375 (17) 203-08-72
ВТ-ВС с 10:00 до 19:00

Цябут Дзмітрый Васільевіч


ЦЯБУТ ДЗМІТРЫЙ ВАСІЛЬЕВІЧ (1945 г.)
(да  100-годдзя з дня нарадження)

       Вялікая Айчынная вайна была суровым выпрабаваннем для нашага беларусскага народа, які  тры гады знаходзіўся пад пятой акупантаў.Паўстаў народ супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. З сваіх радоў партызаны вылучылі кіроўцаў-камандзіраў, якія карысталіся даверам і павагай сярод чырвонааармейцаў і партызан. Адным  з іх быў  камандзір партызанскай брыгады імя К.Я.Варашылава Віцебскай вобласці Цябут Дзмітрый Васільевіч.

       Дз.В. Цябут нарадзіўся 6 лістапада 1914 года ў  в. Пуканаўка Полацкага раена Віцебскай вобласці. У 1931 г. скончыў школу, у 1940 г. -  Аршанскі настаўніцкі інстытут,   а  у 1962 г. -  ВПШ пры ЦК КПСС. З 1932 г. на педагагічнай, партыйнай і  савецкай рабоце ў  Ветрынскім і Полацкім раёнах.

        З верасня 1941 г.  служыў у Чырвонай арміі. У партызанах з чэрвеня 1942 г.: камандзір атрада, у снежні -  ліпені 1944 г. -  камандзір партызанскай брыгады  імя К.Я.Варашылава,  адначасова з верасня 1942 г. сакратар, другі сакратар Ветрынскага падпольнага райкома КП(б)Б.  З 1944 г. першы сакратар Ветрынскага РК КП(б)Б.


  Из истории партизанской бригады им. К.Е.Ворошилова Витебской обл. об организации партизанских отрядов в Ветринском районе в 1942 г.

                                                                                              Август 1944 г.

   …Ядром, вокруг которого начала организовываться партизанская бригада им.Ворошилова («Мститель»), явилась группа в количестве 46 чел., присланная Штабом партизанского движения из-за фронта под командованием политрука тов. Тябута. На место дислокации – хут. Ольховка Ветринского района группа прибыла 14 июля 1942 г…

   См.: Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941- июль  1944).Документы и материалы в трех томах. Т.1.,Минск, “Беларусь”, 1967, стр.638.

     Вось адзін з прыкладаў баявой дзейнасці  брыгады Д.В.Цябута. Партызанскія брыгады пад кіраўніцтвам Д.В.Цябута, В.В.Мельнікава і полк І.Ф.Садчыкава ў ноч на 1 лютага 1944 г. здзейснілі налет на чыгуначны участак  Полацк – Круляўшчызна. За ноч партызаны падарвалі 2 500 рэльсаў, 7 мастоў, знішчылі некалькі кіламетраў тэлефонна-тэлеграфнай  сувязі.Авіацыя 1-га Прыбалтыйскага фронта, наведзеная партызанамі на  скапленне   варожых эшалонаў на станцыях, паспяхова завяршыла  партызанскую баявую справу.

Такіх выніковых апярацый на ліку брыгады Д.В. Цябута было шмат.

     З 1950 г. на  адказнай партыйнай, савецкай і  гаспадарчай рабоце. У 1964-1975 гг. Старшыня Мінскага аблвыканкама, член  ЦК КПБ, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР  і  Вярхоўнага  Савета БССР.

     Аўтар успамінаў  “Праз агонь”,  “На освобожденной земле”.
     Цябут Дзмітрый Васільевіч памёр у 1987 г.

        Узнагароджаны трымя ордэнамі Леніна, ордэнам Чырвонага Сцяга, ордэнам Кутузава 1-ступені, ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені, дзвюмя ордэнамі  Працоўнага Чырвонага  Сцяга,  медалямі.
        У  Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны захоўваюцца дакументы, фотаздымкі і асабістыя рэчы партызанскага камбрыга Д.В.Цябута перыяда  Вялікай Айчыннай вайны.

 

Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі партызанскага руху  В.З.Протчанка

 

 Штаб партызанскай брыгады імя К.Варашылава Віцебскай вобл.
Другі злева сядзіць камбрыг Дз.В. Цябут.

Герой Соцтруда Зимянин Михаил Васильевич 14 ноября 2014
Маньчжурские воспоминания мл. лейтенанта Лопарёва Н.Р. К 75-летию окончания Второй мировой войны 4 сентября 2020