Цябут Дзмітрый Васільевіч

ЦЯБУТ ДЗМІТРЫЙ ВАСІЛЬЕВІЧ (1945 г.)
Вялікая Айчынная вайна была суровым выпрабаваннем для нашага беларусскага народа, які тры гады знаходзіўся пад пятой акупантаў.Паўстаў народ супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. З сваіх радоў партызаны вылучылі кіроўцаў-камандзіраў, якія карысталіся даверам і павагай сярод чырвонааармейцаў і партызан. Адным з іх быў камандзір партызанскай брыгады імя К.Я.Варашылава Віцебскай вобласці Цябут Дзмітрый Васільевіч.
Дз.В. Цябут нарадзіўся 6 лістапада 1914 года ў в. Пуканаўка Полацкага раена Віцебскай вобласці. У 1931 г. скончыў школу, у 1940 г. - Аршанскі настаўніцкі інстытут, а у 1962 г. - ВПШ пры ЦК КПСС. З 1932 г. на педагагічнай, партыйнай і савецкай рабоце ў Ветрынскім і Полацкім раёнах.
З верасня 1941 г. служыў у Чырвонай арміі. У партызанах з чэрвеня 1942 г.: камандзір атрада, у снежні - ліпені 1944 г. - камандзір партызанскай брыгады імя К.Я.Варашылава, адначасова з верасня 1942 г. сакратар, другі сакратар Ветрынскага падпольнага райкома КП(б)Б. З 1944 г. першы сакратар Ветрынскага РК КП(б)Б.
Из истории партизанской бригады им. К.Е.Ворошилова Витебской обл. об организации партизанских отрядов в Ветринском районе в 1942 г.
Август 1944 г.
…Ядром, вокруг которого начала организовываться партизанская бригада им.Ворошилова («Мститель»), явилась группа в количестве 46 чел., присланная Штабом партизанского движения из-за фронта под командованием политрука тов. Тябута. На место дислокации – хут. Ольховка Ветринского района группа прибыла 14 июля 1942 г…
См.: Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941- июль 1944).Документы и материалы в трех томах. Т.1.,Минск, “Беларусь”, 1967, стр.638.
Вось адзін з прыкладаў баявой дзейнасці брыгады Д.В.Цябута. Партызанскія брыгады пад кіраўніцтвам Д.В.Цябута, В.В.Мельнікава і полк І.Ф.Садчыкава ў ноч на 1 лютага 1944 г. здзейснілі налет на чыгуначны участак Полацк – Круляўшчызна. За ноч партызаны падарвалі 2 500 рэльсаў, 7 мастоў, знішчылі некалькі кіламетраў тэлефонна-тэлеграфнай сувязі.Авіацыя 1-га Прыбалтыйскага фронта, наведзеная партызанамі на скапленне варожых эшалонаў на станцыях, паспяхова завяршыла партызанскую баявую справу.
Такіх выніковых апярацый на ліку брыгады Д.В. Цябута было шмат.
З 1950 г. на адказнай партыйнай, савецкай і гаспадарчай рабоце. У 1964-1975 гг. Старшыня Мінскага аблвыканкама, член ЦК КПБ, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР і Вярхоўнага Савета БССР.
Аўтар успамінаў “Праз агонь”, “На освобожденной земле”.
Цябут Дзмітрый Васільевіч памёр у 1987 г.
Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі партызанскага руху В.З.Протчанка