Сувенірная крама
СУВЕНІРНАЯ ПРАДУКЦЫЯ
Сувеніры – унікальныя памятныя дробязі, якія захоўваюць цяпло ўспамінаў аб тых месцах, дзе нам даводзіцца бываць. А дарыць сувеніры родным і блізкім людзям з'яўляецца адной з самых добрых і прыемных традыцый.
Наведваючы Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, не забудзьце зазірнуць у сувенірную краму. Тут вы знойдзеце вялікі асартымент сувеніраў з музейнай і вайсковай атрыбутыкай. Гэта магніты і бірулькі, пляшкі і запальніцы, мадэлі зброі і ваеннай тэхнікі, а таксама салдацікі, каскі, пілоткі, паштоўкі, буклеты, кнігі і мноства іншых тавараў розных коштавых катэгорый.
Вазьміце часцінку музея з сабой – яна дапаможа вам захаваць уражанні ад убачанага і адчутага тут на доўгія гады!
Сувенірная крама адкрыта ў гадзіны працы музея.
