+375 (17) 203-08-72
ПН-НД з 10:00 да 19:00

«НАШ АБАВЯЗАК – ПАМЯТАЦЬ!»

У гэтым годзе мы адзначаем 79-ю гадавіну Вялікай Перамогі. Яна аб'ядноўвае ўсіх нас: людзей розных нацыянальнасцей, узростаў і прафесій. Гісторыя вайны і Перамогі складаецца са шматлікіх подзвігаў прадстаўнікоў розных народаў СССР і ў тым ліку – беларусаў. Прайшоўшы цяжкімі дарогамі вайны, яны выстаялі і перамаглі!

Абноўленая перасоўная экспазіцыя, створаная на аснове фондавых матэрыялаў складаецца з трох раздзелаў.

Першы раздзел прысвечаны абарончым баям на савецка-германскім фронце ў 1941–1942 гадах і ўвекавечвае подзвіг герояў Вялікай Айчыннай на пачатковым этапе вайны.

Другі раздзел экспазіцыі раскрывае гісторыю падпольнай і партызанскай барацьбы на акупаванай тэрыторыі Беларусі ў 1941–1944 гады.

Трэці раздзел расказвае аб вызваленні Беларусі, Еўропы, і разгроме Германіі ў 1943–1945 гадах.

Падчас работы перасоўнай экспазіцыі супрацоўнікі музея выяўляюць і ажыццяўляюць збор матэрыялаў ад наведвальнікаў, якія расказваюць пра генацыд беларускага народа, а таксама прадметаў, звязаных з удзельнікамі партызанскага руху, падпольнай барацьбы, франтавых дзеянняў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Сапраўдныя матэрыялы пасля папоўняць музейны збор.

У комплексе з перасоўнай экспазіцыяй працуюць інтэрактыўныя пляцоўкі з зонай для малявання і фотазонай для дарослых і дзяцей.

Будзем рады бачыць усіх у нашай перасоўнай экспазіцыі «Наш абавязак – памятаць»!

Пра ЦЭНЫ на паслугі, якія аказваюцца перасоўнай экспазіцыяй, можна даведацца па тэлефоне:

+375 (17) 304-11-66 – Прыёмная (пн. – чц. з 09:00 да 18:00, у пт. з 09:00 да 17:00)

+375 (17) 238-56-65 – Факс

mail@warmuseum.by


Фотогалерея

Наши выезды

Перасоўны музей можна замовіць у ваш горад!