АРЭНДА ПАМЯШКАННЯЎ
Арэнда канферэнц-залы
Канферэнц-зала Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны здаецца ў пагадзінную арэнду.
Зала прызначана для правядзення прэзентацый, канферэнцый, семінараў, трэнінгаў, кіна- і відэапаказаў.
Мэбля: 161 пасадачнае месца, 8 двухмесных банкетак па перыметры залы, трыбуна, прэзідыум, 8 крэслаў, флагштокі.
Абсталяванне: мультымедыйны праектар, праекцыйны экран, аўдыёсістэма, мікрафоны, абсталяванне для сінхроннага перакладу, магнітная дошка.
Дадаткова: тэхнічнае суправаджэнне мерапрыемства, сістэма кандыцыянавання, паркоўка.
Кошт арэнды і дадатковая інфармацыя – па тэл. +375 17 240 15 44.




Правядзенне мерапрыемстваў у зале Перамогі
Прапануем паслугі па правядзенні ў Зале Перамогі мерапрыемстваў грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці
рэспубліканскага значэння (рытуалы прыняцця прысягі, цырымоніі ўручэння пагонаў, дыпломаў, узнагарод, урачыстасці да святочных і юбілейных дат і г.д.).
Мэбля: сталы, крэслы, трыбуна, флагштокі.
Абсталяванне: 2 экрана з прамысловым ПК, аўдыёсістэма, мікрафоны.
Дадаткова: тэхнічнае суправаджэнне мерапрыемства, сістэма кандыцыянавання, паркоўка.
Кошт паслуг* і дадатковая інфармацыя – па тэл. +375 17 240 15 44.
* Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29.03.2012 №150 юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якім нерухомая маёмасць, якая знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці, а таксама ва ўласнасці гаспадарчых таварыстваў, у статутных фондах якіх больш за 50 працэнтаў акцый (долей) знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь і (або) яе адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, перадаецца ў бязвыплатнае карыстанне, абавязаны прадаставіць пацвярджальныя дакументы.



