Адміністрацыя музея
Дырэктар
ВАРАПАЕЎ Уладзімір Сяргеевіч
Нарадзіўся 19 жніўня 1964 года ў г.п. Круглае Магілёўскай вобласці. Жанаты, мае сына і дачку.
Свой лёс і прафесійную дзейнасць Уладзімір Сяргеевіч звязаў з арміяй, больш за 35 гадоў аддаўшы служэнню Айчыне, прайшоўшы шлях ад радавога да палкоўніка.
Першую музычную адукацыю атрымаў у Магілёўскім вучылішчы імя М.А. Рымскага-Корсакава. Далей працягнуў вучобу на ваенна-дырыжорскім факультэце пры Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П.І. Чайкоўскага.
З 1989 года да сакавіка 2019 года праходзіў службу на розных вайсковых пасадах.
Самы яркі творчы перыяд Уладзіміра Сяргеевіча пачаўся ў 2004 годзе, калі ён узначаліў Акадэмічны ансамбль песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь (сёння гэта – заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь). Цэнтральнае месца ў творчасці ансамбля займала тэма Вялікай Айчыннай вайны, да якой Уладзімір Сяргеевіч усё сваё жыццё ставіўся з глыбокай павагай і хваляваннем.
За 15 гадоў кіраўніцтва ансамблем У.С. Варапаеў вывеў яго на новы ўзровень прафесійнага майстэрства. За стварэнне высокамастацкіх канцэртных праграм, якія атрымалі шырокае грамадскае прызнанне не толькі ў нашай краіне, але і за мяжой, у 2008 годзе Уладзіміру Сяргеевічу было прысвоена ганаровае званне «Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь».
У 2006 і 2018 гадах калектыву пад кіраўніцтвам У.С. Варапаева была прысуджана спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» ў намінацыі «Музычнае мастацтва».
Уладзімір Сяргеевіч з'яўляўся музычным кіраўніком многіх важных дзяржаўных мерапрыемстваў: урачыстага адкрыцця Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, канцэртаў, прысвечаных Дню Перамогі і Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і інш.
Будучы чалавекам з развітым пачуццём сацыяльнай адказнасці, Уладзімір Сяргеевіч заўсёды асаблівую ўвагу надаваў шэфскай і дабрачыннай дзейнасці, аб чым сведчаць рэгулярныя выступленні з канцэртамі ў дзіцячых дамах-інтэрнатах, шпіталях і інтэрнатах для ветэранаў вайны і працы, членаў грамадскіх аб'яднанняў ветэранаў і інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікаў баявых дзеянняў у Афганістане.
Сапраўды шматгранная творчая асоба – таленавіты кіраўнік, яркі музыкант і кампазітар, які стварыў больш за 35 твораў аб Радзіме, Вялікай Айчыннай вайне і арміі, Уладзімір Сяргеевіч сваёй дзейнасцю ўнёс неацэнны ўклад у фарміраванне маральнага духу народа Беларусі.
5 сакавіка 2019 г. Уладзімір Сяргеевіч Варапаеў узначаліў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, пачаўшы тым самым новы важны этап свайго служэння роднай Беларусі.
Кабинет №309.
Дырэктар музея, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, магістр мастацтваў, палкоўнік запасу У.С. Варапаеў
Нарадзіўся 19 жніўня 1964 года ў г.п. Круглае Магілёўскай вобласці. Жанаты, мае сына і дачку.
Узнагароды і званні:
2008 год - прызначана ганаровае званне «Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь».
У 2006 і 2018 годзе калектыву пад кіраўніцтвам У.С. Варапаева была прысуджана спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» ў намінацыі «Музычнае мастацтва».
Па пытаннях працы музея: +375 (17) 203-08-72 (адміністратар)
Па пытаннях арганізацыі экскурсій (пн–пт з 9:00 да 17:00): +375 (17) 203-07-92; +375 (29) 144-07-92 (Viber, Telegram, WhatsApp); факс +375 (17) 238-56-65