Menu

A+ A A-

Гісторыя перамогі: мабільны фармат

  • Просмотров: 225

     Адкрытая 3 ліпеня мінулага года "Мабільная экспазіцыя "Вызваленне Беларусі. Верасень 1943 г. — ліпень 1944 г." Беларускага дзяржаўнага музея гісгорыі Вялікай Айчыннай вайны паспела зрабіць усяго пяць выездаў па рэспубліцы. Але 23 лютага стартаваў новы праект: студэнты БНТУ змаглі па- знаёміцца з кантэнтам "гісгарычнага" фургона. У найбліжэйшай будучыні музей "на колах" сгане ездзіць па ўстановах адукацыі краіны, а таксама па абласных і раённых цэнтрах. Мэта адна: нагадаць людзям пра нялёгкі шлях вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.


     "К" вырашыла пазнаёміцца з экспазіцыяй знутры ў прамым і пераносным сэнсах. Дапамог нам у гэтым малодшы навуковы супрацоўнік Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Генадзь Караткевіч.
— "Мабільны музей" разлічаны на тых, хто не можа прыехаць у вялікі музей у сталіцу, — адзначае наш экскурсавод. — Мы плануем наведаць усе 118 раённых цэнтраў Беларусі. Наша мэтавая аўдыторыя вельмі шырокая: ад старэйшай групы дзіцячага сада да людзей сталага веку. Вядома, экспазіцыя ў музеі можа мяняцца, але праект "Вызваленне Беларусі" дакпадна будзе доўгатэрміновым.
Нельга сказаць, што мы вязём штосьці ўнікальнае, але калі такая мабільная гісторыя прыходзіць у твой горад і да яе можна дакрануцца,—тое становіцца патрэбна людзям.
     На вуліцы фургон выглядае даволі вялікім. Мы патрапілі ў мабільны музей па драбінах, але да парадных выездаў да дзвярэй прыбудоўваецца спецыяльная лесвіца, зборка якой, зазначыў спадар Генадзь, займае гадзіну. Таксама ў фургона ёсць адметная асаблівасць — гэта адмысловыя наклейкі звонку па тэме экспазіцыі: з аднаго боку — партызанская зямлянка, а з другога — самалёт.
Але наклейкі — не адзіная "фішка".
— На выезды бяром з сабой фотазону—спецыяльна арганізаванае месца, дзе кожны можа апрануцца ў вайсковае адзенне, узяць у рукі выведзеную з баявога стану зброю ды зрабіць фота на памяць.


     Заходзім унугр фургона. Кампазіцыя складаецца з 4 частак: першая і другая — пачатковы этап вызвалення Беларусі і непасрэдна сама аперацыя "Баграціён". Трэцяя — яе асаблівасці, узаемадзеянне Чырвонай арміі з партызанскімі фарміраваннямі. А пра Партызанскі парад, які адбыўся 16 ліпеня ў вызваленым Мінску, распавядаецца ў чацвёртай часгцы.
     Усе часткі дапаўняюцца фотаздымкамі герояў этапаў вызвалення і адметных яго падзей, уласнымі рэчамі партызан, копіямі ўзнагародных, прызыўных і інфармацыйных лісткоў. Цікавасць выклікаюць гумарыстычныя шаржы на фашыстаў, самаробныя плакаты партызанаў накшталт сучасных коміксаў аб тым, што нават простае насельніцтва — дзеці, жанчыны, старыя — удзельнічалі ў затрыманні дыверсантаў. У цэнтры процілеглай сцяны знаходзіцца копія карты аперацыі "Баграціён" і прызыўныя плакаты. Але на сцяне прадстаўлены толькі некаторыя—у фондзе музея іх налічваецца каля 550.
     Для працы з мабільным музеем не ўсе супрацоўнікі могуць з'ехаць на некалькі дзён у камандзіроўку. Таму вельмі важны энтузіязм калектыву, які ўдзельнічае ў праекце. Урэшце, Генадзь Караткевіч дадае: калі мы хочам данесці людзям эмоцыі, то павінны несці іх у сабе.
Ганна ШАРКО,
 студэнтка Інстытута журналістыкі БДУ
               Фота аўтара