Menu

ЗАПРАШАЕМ НА ПРЭЗЕНТАЦЫЮ МУЗЕЙНАЙ РЭЛІКВІІ З УДЗЕЛАМ НАРОДНЫХ АРТЫСТАЎ БЕЛАРУСІ

 
     3 ліпеня 2017 г. а 12.00 гадзіне ў Зале Перамогі нашага музея адбудзецца святочнае мерапрыемства “Як красаваўся, красавацца чырвоны сцяг над намі будзе”, прысвечанае Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Падчас свята ў зале адбудзецца прэзентацыя музейнай рэліквіі – штурмавога сцяга, які быў узняты 3 ліпеня 1944 г. над будынкам беларускага дзяржаўнага тэатра (БДТ-1, цяпер – Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы).
     Мерапрыемства пройдзе з удзелам славутых артыстаў-купалаўцаў – лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, Ганаровага грамадзяніна Мінскай вобласці, народнай артысткі Беларусі Марыі Георгіеўны ЗАХАРЭВІЧ і лаўрэата дзяржаўнай прэміі, народнага артыста СССР і Беларусі Генадзя Сцяпанавіча АЎСЯННІКАВА. У іх выкананні прагучаць паэтычныя творы на тэму Вялікай Айчыннай вайны.

     Уваход на мерапрыемства вольны.
      
     Таксама 3 ліпеня 2017 г. з 12.00 да 19.00 у Зале «Нашчадкі Вялікай Перамогі» (1 паверх) ў фармаце воркшопа будуць праходзіць музейныя заняткі “Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь”. Заняткі разлічаны на дзіцячую і сямейную аўдыторыю. Юныя наведвальнікі змогуць паспрабаваць свае сілы ў тэхніцы пластылінавага жывапісу і падчас творчага працэсу паглыбіць свае веды пра дзяржаўныя сімвалы нашай краіны.

Кошт удзелу – 4.00 бел.руб.
 
Да сустрэчы ў музеі!
Наверх