Прызначэнне нашага музея - увекавечанне памяці ўсіх герояў Перамогі, незалежна ад звання, маштабаў подзвігу, статусу ўзнагароды, ваенна-патрыятычнае выхаванне і натхненне на прыкладзе ваенных подзвігаў бацькоў, а таксама стварэнне фактаграфічнай асновы для процідзеяння спробам фальсіфікацыі гісторыі вайны.
АБ МУЗЕІ
Час бяссільны перад памяццю таго пакалення, якое абараніла свабоду нашай краіны. Такой вайны, як Вялікая Айчынная, у гісторыі чалавецтва не было, як і такой Вялікай Перамогі, якая вызваліла наш народ, нашу краіну, усё прагрэсіўнае чалавецтва.
Вялікая Айчынная вайна савецкага народа стала важнейшым паваротным пунктам у сусветнай гісторыі. Цікавасць да яе падзей з гадамі не згасае. Яе вывучаюць, даследуюць ваенныя спецыялiсты, эканамісты, дыпламаты, гісторыкі, дзеячы навукі і мастацтва. Пра вайну штогод ствараюцца навуковыя працы, літаратурныя і мастацкія творы, якія асвятляюць усё новыя і новыя старонкі гэтага грандыёзнага змагання.
Дзейнасць Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны накіравана на захаванне, вывучэнне і прапаганду дакументальных і матэрыяльных сведчанняў аб подзвігу і ахвярах беларускага народа ў гады вайны ў імя захавання міру на зямлі.
ФІЛІЯЛЫ МУЗЕЯ
МАБІЛЬНЫ
музей
алгарытм пошуку
Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне дасталася нам вельмі высокай цаной. Лёсы тысяч людзей так і засталіся нявысветленымі.
Даведайцеся аб магчымасцях пошуку
Даведайцеся аб магчымасцях пошуку